Ідыёлаг сельгаспрадпрыемства сарвала ўлёткі Караткевіч



У вытворчых памяшканнях сельскагаспадарчага прадпрыемства “Бярозаўскае” у Бярозаўскім раёне ідыёлаг гэтага прадпрыемства Ірына Краўчук пазрывала ўлёткі Таццяны Караткевіч. На яе думку, трэба, каб былі ўлёткі з усімі чатырма кандыдатамі, а не з адной Караткевіч:

– У нас на прадпрыемствае дастаткова інфармацыі, яна развешана ва ўсіх даступных месцах па ўсіх чатырох кандыдатах. А кагосьці аднаго выдзяляць не трэба. Гэта парушэнне. І я сказала вашаму прадстаўніку, каб гэтага не было. Не ведаю я, што законна. Я працую на прадпрыемстве, у мяне ёсць кіраўнік, ён мне плаціць заробак, і я буду выконваць тое, што належыць па прадпрыемству.

Затое ў вёсках, якія адносяцца да гэтага прадпрыемства, з’явіліся адксераныя чорна-белыя звароты Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аргапрамысловага комплекса, без выходных дадзеных. У звароце “дарагіх працаўнікоў аграпрамысловага комплекса” просяць прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку. Паколькі цяжка пераацаніць той унёсак, што зрабіў у сельскай гаспадарцы дзеючы кіраўнік дзяржавы!

DSCF4849 (1)

Беларускае Радыё Рацыя