Пенсіянеры правялі флешмоб у гандлёвым цэнтры „Сталіца”
У Менску, у гандлёвым цэнтры „Сталіца”, адбыўся флэшмоб у рамках акцыі „Мы разам!”. Каля 50 пажылых людзей выканалі калектыўны танец. Паведаміла Вікторыя Антонава, загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Менска. Яна адзначыла, што мерапрыемства заклікана паказаць, наколькі пажылыя грамадзяне актыўныя. Танцавальны флэшмоб – гэта групавы танец з нашымі пажылымі грамадзянамі.
– Мы пенсіянеры без працы, і таму вельмі прыемны досуг – гэта танцы, удзел у руху.
– Гэта, па-першае, пазітыўныя эмоцыі. Таму што гэта прымушае рухацца. Адчуваць сябе жывым, што жывем поўнавартасным жыццём. Што мы яшчэ нешта можам. Калі гэта камусьці спадабалася. То нам гэта толькі прыемна.
Нагадаем, 1 кастрыніка ў Беларусі адзначылі дзень пажылых людзей.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.
Фота belapan.by