Жыхары Глыбокага патрабуюць: „Вярніце нам нашыя платы, якія скралі”



„Вярніце нам нашыя платы, якія скралі”, – з такім заклікам гатовыя выйсці на пікет да ЖКГ жыхары вуліцы Маскоўскай у Глыбокім. Яны ўжо пачалі стамляцца змагацца за справядлівасць з мясцовымі ўладамі.

Два гады таму каля дамоў паздымалі добрыя платы, абяцалі паставіць прыгажэйшыя, але падманулі.

Жыхары калектыўна звярнуліся ў Глыбоцкае ЖКГ з патрабаваннем выканання абяцанага, але пакуль толькі атрымалі, як кажуць яны, цынічную адпіску з гэтай установы:

 – Казалі: “У аварыйным стане!” А я так разумею, што, калі стан аварыйны, павінна была прыйсці камісія да мяне і сказаць: “Таварыш, вось у цябе плот развальваецца. Альбо адрамантуйце альбо мы яго здымем. Павінен быць акт, падпісаны людзьмі. А так мяне ніхто не папярэдзіў.

– Мы пайшлі на прыём, а нас ніхто не прыняў.

 – Яны наогул з’яўляюцца вельм рэдка, нават інжынера не знойдзеш. Будзеш стаяць да вечару.

 – А чаго пішуць тады: прыём грамадзянаў па асабістых пытаннях?

 – Мы запісаліся на 14.30, значыць павінен быць кіраўнік які-небудзь. Ён павінен быў прыняць нас. Дык што мы павінны дадому да яго ехаць?

 – Калі галоўны інжынер і дырэктар не спраўляюцца са сваімі абавязкамі, то хто тады працуе ў ЖКГ? 

Па словах чыноўнікаў розных узроўняў з Глыбоцкага ЖКХ, зараз платы бясплатна ніхто ставіць людзям не будзе.

2014-08-12_smotkina_platy_adkaz

Але жыхары з вуліцы Маскоўскай з гэтым нязгодныя, яны патрабуюць, каб вярнулі ім іх платы, або паставілі новыя за кошт ЖКГ. Яны і далей будуць за гэта змагацца.

 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае