Ці стане расейская аівябаза каталізатарам напружанасці ў рэгіёне?



Расейскія вайсковая база – гэта спроба Расеі ўцягнуць Беларусь у супрацьстаянне з Захадам, — адзначае сустаршыня БХД, Віталь Рымашэўскі.

Паводле палітыка, авіябаза ў Бабруйску стане каталізатарам напружанасці ў рэгіёне і беларусы маюць актыўна супраціўляцца планам Крамля:

— Наяўнасць вайсковай базы тут — вельмі небяспечны крок у гэтым кірунку. Небяспечны крок для беларусаў, таму, я хачу заклікаць усіх, па меры магчымасці, — і экспертаў, і шараговых грамадзянаў Беларусі, і журналістаў, і палітыкаў далучацца да акцыі пратэсту супраць расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі нашай краіны.

Рашэнне пра размяшчэнне авіябазы ў Беларусі прынялі ў мінулым месяцы ў Крамлі. Афіцыйны Менск пакуль не выказваецца на гэты конт. У нядзелю, лідары апазіцыі маюць намер правесці ў цэнтры Менску акцыю пратэсту супраць вайсковых базаў у Беларусі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя