„Гавары праўду” правяла ў Берасці 15 перадвыбарчых пікетаў



15 пікетаў у падтрымку кандыдата на пасаду прэзідэнта ад ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч правялі ў Берасці актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ разам з прадстаўнікамі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычный партыі (Грамада). Усе яны прайшлі ў цэнтры Берасця і сабралі вакол сабе сотні новых прыхільнікаў пераменаў, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

 – Часта на нашых сустрэчах адбываюцца актыўныя дыскусіі, мы абмяркоўваем праграму, мясцовыя праблемы, рэспубліканскія праблемы. Усе гэтыя праблемы наш штаб акумулюе і яны будуць перададзены Таццяне Караткевіч, а тыя, якія тычацца мясцовых органаў улады, то перададзім менавіта ім.

Так у час пікетаў да актывістаў грамадзяне звярталіся з такімі пытаннямі – як добраўпарадкаванне прыдваравых тэрыторый, праца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, установаў адукацыі і здравааховы, экалагічныя праблемы гораду.

Беларускае Радыё Рацыя