Параза “Ягелоніі”
З лікам 0-3 закончылася сустрэча „Ягелоніі” ( Беласток) з “Лехіяй” у матчы футбольнага чэмпіянату Польшчы. У першай палавіне штрафны ўдар для “Ягі” не выкарыстаў эстонец Васільеў. У другім тайме госці забілі тры галы ў тым ліку і былы гулец “Ягі” Мацей.
Паводле трэнера “Ягелоніі” Міхала Пробежа, у гульні футбалістаў з Беластока бракавала пасьпяховасці:
– Шкада, што мы не змаглі выкарыстаць сітуацыі да перапынка. Бо мы былі добра падрыхтаваны да гэтай сустрэчы.
“Яга” ў апошнім часе прадала сваіх найлепшых футбалістаў, між іншым і Патрыка Тушынскага. Цяпер беластачане на 11 месцы з 14 ачкамі. Чарговы матч з “Гурнікам” ( Лэнчна) 17 кастрычніка.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток