Першы хет-трык у гісторыі „Дынама” ў КХЛ
Менскае „Дынама” ў паядынку рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, саступаючы з лікам 0:2, вырвала перамогу ў омскага „Авангарда” – 4:2. Пры гэтым усе шайбы „зубры” закінулі ў апошнім перыядзе і ўсе тры на рахунку Мэта Элісана.
Нападнік «Дынама» Мэт Элісан рады, што стаў аўтарам першага ў КХЛаўскай гісторыі „зуброў” хет-трыка.
„Мы нядрэнна трымаліся і ў першых двух перыядах – крыху не пашанцавала, што двойчы прапусцілі. Хоць самі часцяком мелі шанцы забіць, якімі, на жаль, за першыя сорак хвілін так і не скарысталіся. Што ж, мы прынялі гэта як дадзенасць, працягнулі гнуць сваю лінію і ў трэцім перыядзе такі дабіліся свайго. Вельмі выдатна перамагаць, саступаючы па ходу сустрэчы. Гэта толькі даказвае, што мы нядрэнная каманда. Адчуваем сябе добра, а пасля гэтай гульні і зусім упэўненасці ва ўласных сілах стане больш”, – цытуе афіцыйны сайт менчукоў аўтара хет-трыка.