Грамадства падтрымала ідэю стварэння Руху за незалежнасць



Удзельнікі  Народнага  сходу супраць расейскіх вайсковых базаў на плошчы Свабоды ў Менску падтрымалі прапанову Уладзіміра Някляева і Міколы Статкевіча пра стварэнне Руху за незалежнасць.

ales pushkin uladzimir hundar

 

Праўда, мастак Алесь Пушкін і грамадскі актывіст з Баранавіч Уладзімір Гундар адмоўна паставіліся да прапановы:

Навошта тыя ж самыя няўдачнікі Някляеў, Сіўчык, Статкевіч. Новыя палітычныя людзі патрэбны. Добры пачатак: супраць вайсковых базаў.

– А тут анансуюць стварэнне нейкага руху.

Адзін з аргнізатараў Руху Алесь Мех з Баранавіч нічога нелагічнага ў гэтым не бачыць. Падобная структура патрэбна, каб не скончылася ўсё толькі „гаварыльняй”.

ales mech

Кажа Алесь Мех:

Ёсць канстатацыя фактаў. Сёння на нашай тэрыторыі будуюцца не дзіцячыя садкі, не школы, а будуюцца ваенныя базы. Мы павінны прыняць рашэнне: што рабіць у гэтай сітуацыі. Безумоўна, людзі павінны аб’яднацца.

Кіраўніком Руху за незалежнасць абраны Уладзімір Някляеў. Алесь Мех увайшоў у раду навастворанай арганізацыі ад Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя