Уладзімір Вялічкін: Праца камісій цалкам закрыта



Адсутнасць доступу да дакументаў, з якімі працуюць сябры камісій, у тым ліку пратаколаў іх пасяджэнняў – такое парушэнне выбарчага заканадаўства зафіксаваў незалежны назіральнік Уладзімір Вялічкін.

Ён перакананы, што праца камісій з’яўляецца цалкам закрытым працэсам.

“Пратаколаў пасяджэнняў колькасна больш, чым запрашэнняў на іх назіральнікаў”, – распавёў Уладзімір Вялічкін:

– Парушэнне тут адно і самае асноўнае – гэта тое, што парушаецца частка 1 артыкула 13, які патрабуе, каб выбары праводзіліся адкрыта і галосна. Сябры камісій, старшыні камісій грудзьмі кладуцца, каб толькі не паказаць нейкія дакументы, а не дай Бог даць у рукі назіральніку паглядзець.

Уладзімір Вялічкін спадзяецца, што прадстаўнікі ўлады звернуць увагу на такія парушэнні і не дапусцяць іх у правядзенні наступнай электаральнай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя