На онлайн-выбарах пакуль перамагае Караткевіч



У сетцы пачалося незалежнае інтэрнэт-галасаванне, дзе кожнаму прапануецца вызначыцца, за каго з кандыдатаў у прэзідэнты ён аддае свой голас. Таксама можна выбраць варыянты „Супраць усіх” ці „байкатую, не іду на выбары”.

Пакуль больш за ўсё галасоў аддадзена за Таццяну Караткевіч – 39,8% (402 чалавека), за байкот выказаліся 35% (354 чалавека), супраць усіх прагаласавалі 12,8% (129 чалавек). На чацвёртым месцы пакуль знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка з 8,8% (89 чалавек).

онлайн-галасаванне

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка.