У Берасці з’явілася 70 плакатаў Таццяны Караткевіч



Семдзесят плакатаў у падтрымку лідара ініцыятывы «Народны рэферэндум» Таццяны Караткевіч з’явіліся ў Берасці.

Друкаваныя матэрыялы з заклікам падтрымаць у дзень выбараў кандыдата на пасаду прэзідэнта змясцілі актывісты кампаніі «Гавары Праўду!» разам з прадстаўнікамі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).

Плакаты можна пабачыць у цэнтральнай частцы гораду, а таксама ў такіх мікрараёнах як Кавалёва, Вулька і Паўднёвы, — адзначыла прадстаўнік выбарчага штабу Святлана Алесюк:

— Гэта чарговы спосаб нагадаць пра нашага кандыдата. Можна сказаць, што агулам у нас някепска: ёсць рашэнне Гарвыканкама, дзе вызначаны месцы, для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў. Мы на яго спасылаемся і, ў прынцыпе, кіраўнікі рэагуюць з разуменнем. Мы будзем намагацца данесці як мага больш інфармацыі пра нашага кандыдата. Гэта трэба нам, гэта трэба ўсім нам.

 

Акрамя таго, у апошні тыдзень агітацыйнай кампаніі актывісты працягваюць раздаваць друкаваныя матэрыялы і ладзіць пікеты ў цэнтры гораду ў падтрымку Таццяны Караткевіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце