Рассельгаснагляд збіраецца праверыць беларускія прадпрыемствы



Рассельгаснагляд плануе 19 кастрычніка пачаць інспекцыі шэрагу беларускіх мяса-, рыба- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Тэрміны інспекцыі вызначаны з улікам просьбы беларускіх калегаў, піша „Інтэрфакс„. Неабходнасць праверкі выклікана тым, што дадзеныя прадпрыемствы не раз дапускалі парушэнні заканадаўства ЕАЭС.

Пры пастаўках рыбнай прадукцыі гаворка ідзе аб выкарыстанні шэрагам беларускіх прадпрыемстваў сыравіны з Латвіі і Эстоніі, пастаўкі якой ў РФ забароненыя.

У прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў выяўляліся небяспечныя для здароўя чалавека мікраарганізмы і шкодныя рэчывы ў колькасцях, якія перавышаюць максімальна дапушчальныя ўзроўні, устаноўленыя заканадаўствам ЕАЭС.

Рассельгаснагляд таксама папрасіў ветэрынарную службу Беларусі да правядзення інспекцыі абмежаваць пастаўкі ў РФ прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія дапускаюць неаднаразовыя парушэнні патрабаванняў ЕАЭС.