МУС перавялі на ўзмоцнены варыянт нясення службы



Перад выбарамі МУС перавялі на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Міліцыя

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Дзмітрый Кур’ян на прэс-канферэнцыі аб забеспячэнні грамадскай бяспекі падчас правядзення кампаніі па выбарах прэзідэнта.

„Пры правядзенні датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў прыняты дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку. З 5 па 12 кастрычніка арганізавана кругласутачная праца аператыўна-сітуацыйнага штаба МУС і аналагічных штабоў ў рэгіёнах. У гэты ж час асабісты склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы”, – цытуе Кур’яна БелТА.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Анатоль Балябін і начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук дадалі, што іх ведамства таксама пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.