Выстава коней на Сакольшчыне
У Янаве, што на Сакольшчыне, пачалася выстава халаднакроўных коней сакольскай пароды. Мерапрыемства адбываецца ўжо 59 раз і сцягвае каняводаў з усёй Польшчы. Сваіх коней гадоўцы прэзентуюць у зале пры Сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Янаве.
Як падкрэслівае суддзя Нявінскі Марэк з Ваяводскага звязу гадоўцаў коней, пры ацэнцы будзе ўзяты пад увагу шэраг асаблівасцяў каня.
– Расавы тып каня і палавы тып: ці ён выглядае, як сапраўдны вогер, ці як кляча. Будова галавы і шыі, тулава, потым пярэднія і заднія канечнасці, капыты. Рухі: ступою і рыссю. І агульнае ўражанне. Максімальная тэарэтычная адзнака – гэта 100 балаў. Калі жарабец атрымлівае мінімум 79 балаў, яго ўжо можна упісваць у кнігу.
Выставу халаднакроўных коней сакольскай расы суправаджаць будуць выступы лакальных калектываў і паказы рукадзелля народных творцаў з Сакольшчыны.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі