Першыя парушэнні на выбарах фіксуюць у Берасці
Першыя парушэнні ў часе доўгатэрміновага назірання фіксуюць у Берасці.
Незалежны назіральнік Уладзімір Вялічкін на выбарчым ўчастку №7 звярнуўся з просьбай да старшыні камісіі Ірыны Капыловай прадставіць спісы прысутных асобаў на ўчастку. Аднак у такой просьбе было адмоўлена, адзначыў Уладзімір Вялічкін:
– Падчас апячатвання скрыні я папрасіў яе прадставіць прысутных назіральнікаў, каб пераканацца ці ўсе асобы, якія знаходзяцца на ўчастку, маюць права там знаходзіцца. На што яе рэакцыя была вельмі дзіўнай, яна абвінаваціла мяне ў тым, што я перашкаджаю працаваць камісіі і звярнулася да міліцыянта.
Як патлумачыў Уладзімір Вялічкін, на гэтай падставе ён рыхтуе скаргу на парушэнне выбарчага закадаўства і парушэнні яго правоў як назіральніка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце