Пешая пілігрымка на Святую Гару Грабарку



У Беластоку пачалося 29-е паломніцтва на Святую Гару Грабарку. Пілігрымы пасля малітвы ў царкве Святога прарока Іллі на Дайлідах пачалі 6-дзённае падарожжа на праваслаўную “Гару крыжоў”.

sw Grabarka

Сёлета ўдзельнікі паломніцтва пройдуць больш за 130 кіламетраў.

У кожнага свае жаданні: нехта ідзе ў пілігрымку, бо хоча здароўя, нехта – шчасця ў сямейным жыцці.

– У гэтым годзе я ўпершыню стану бабуляй. Вельмі ўзрадаваная гэтай падзеяй і адчуваю патрэбу ў гэтым паломніцтве.

– Кожны мае свае памкненні, я прашу здароўя, посьпехаў у вучобе.

– Пілігрымка ўжо каторы год мае сталую колькасць удзельнікаў – гэта каля 200 чалавек. Беластоцкая пілігрымка аб’ядноўвае Беластоцкую парафію плюс  Супрасль, Заблудаў, Грудак, Васількаў.

Айцец Мікалай Астапчук:

– Паломніцтва – гэта перадусім час, за які чалавек можа прааналізаваць сябе, свой падыход да Бога, да чалавека, да ўсяго боскага. Ён спрабуе скінуць з сябе ўсё дрэннае, каб стаць лепшым чалавекам.

Удзельнікі пілігрымкі зойдуць на Гару Грабарку ў паянядзелак, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга. Арганізатарам паломніцтва з’яўляецца Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-гданьскай епархіі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара