Мастацкая выстава ў гонар Агінскіх
У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага ў аўторак, 6 кастрычніка, адкрылася выстава 15 мастакоў з Менска, Слоніма і Узды, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама памяці яго дзядзька Міхала Казіміра Агінскага пад назвай “Слонім. Сядзіба музаў”.
Выстава распачалася танцам пад музыку Міхала Клеафаса Агінскага, а потым усе прысутныя распавядалі пра творчыя адкрыцці Агінскіх, пра той час, калі Еўропу здзіўляла сядзіба музаў у Слоніме. Гэта дзякуючы Міхалу Казіміру Агінскаму ў другой палове XVIII стагоддзя ў Слоніме працавалі знакамітыя мастакі, артысты, музыканты, кампазітары і танцоры. У Слоніме прайшлі дзіцячыя гады яго пляменніка Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара шматлікіх паланэзаў, адзін з якіх зачароўвае сёння ўвесь свет – гэта паланэз ля мінор “Развітанне з Радзімай”.
Беларускія мастакі – сябры мастацкай суполкі “Абуджэнне” з Менска і Узды, мастацкай суполкі “Арт-Слонім” са Слоніма і маладыя мастакі Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва і Уладзіслаў Шуцько шчыра знаёмілі прысутных са сваіх творамі, шмат твораў якіх былі прысвечаныя Слоніму і Агінскім.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.
Фота аўтара.