У Менску адбыліся Архіўныя чытанні



Традыцыйна ў Дзень архівіста ў Менску адбыліся ўжо 13-ыя Архіўныя чытанні, якія праходзілі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. У чытаннях прымала ўдзел вядомая даследчыца жыцця беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка:

– Даклады закраналі праблемы, звязаныя з гісторыяй беларускай архіўнай справы, былі прысвечаны беларускім архівістам, канкрэтным асобам. Таксама прэзентавалі тыя знаходкі, новыя, цікавыя архіўныя знаходкі, якія былі зроблены тымі ці іншымі гісторыкамі, архівістамі і г.д.

Сёлетнія Архіўныя чытанні былі прысвечаны 25-годдзю Беларускага таварыства архівістаў. Падачас Архіўных чытанняў была абвешчанна, як гэта робіцца ад 2013 году, удзячнасць ад Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва, якая сёлета ўручана дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіву-музея літаратуры і мастацтва Ганне Запартыцы.

Беларускае Радыё Рацыя