Валянцін Лазарэнкаў: Трэба падтрымліваць прыватнікаў



Шматлікія мадэрнізаваныя прадпрыемствы Берасцейшчыны апынуліся на мяжы банкруцтва. Гэта прызнаў і абласны выканаўчы камітэт. За два апошнія гады на мадэрнізацыю выдаткавалі каля 15-ці трыльёнаў рублёў, аднак многія прадпрыемствы так і не змаглі наладзіць выпуск канкурэнта-здольнай прадукцыі. Старшыня абласной суполкі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў кажа, што ў гэтай сітуацыю трэба ставіць на прыватны бізнес:

– Пытанне мадэрнізацыі заўсёды палягае на тым –дзяржаўнае гэта прадпрыемства ці прыватнае. Адсюль і патрачаныя рэсурсы. А вынік – слабы. І так адбываецца кожны раз, калі мы параўноўваем дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы. Таму трэба дапамагаць прыватніку і іх колькасць павінна павялічвацца.

Адна з асноўных прычынаў стратнасці прадпрыемстваў – гэта высокі кошт крэдытных рэсурсаў, на долю якіх прыпадае каля 30-ці працэнтаў усіх сродкаў, накіраваных на мадэрнізацыю.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце