Крэмль пакуль не каментуе заявы Лукашэнкі



У Крамлі пакуль не каментуюць заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт расейскай авіябазы ў Беларусі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітры Пяскоў.

„Я, шчыра кажучы, пакуль не гатовы каментаваць, гэта трэба пакуль старанна праверыць, пра што ідзе гаворка. Толькі пасля гэтага нешта мы зможам сказаць”, – сказаў ён журналістам, адказваючы на просьбу пракаментаваць словы беларускага лідара.

У аўторак Лукашэнка заявіў, што яго краіне не патрэбная расейская вайсковая база. Ён таксама выказаў незадавальненне тым, што гэтая тэма з’явілася ў расейскіх СМІ.