Разгул дэмакратыі ў Беларусі



Незалежныя прафсаюзы ўпершыню за 6 гадоў атрымалі дазвол на акцыю.

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў 7 кастрычніка правядзе мітынг з нагоды Сусветнага дня барацьбы за годную працу. Гаворыць старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук:

— Мы ўжо жартуем, што гэта нейкі нечуваны разгул дэмакратыі ў Беларусі, ў кантэксце таго, што адбывалася апошнім часам. І чакана і нечакана атрымаць такі дазвол, бо ва ўсім свеце 7 кастрычніка адзначаецца, як сусветны дзень барацьбы за годную працу, і ніхто ніякага дазволу не патрабуе.  

Акцыя адбудзецца 7 кастрычніка на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор з 17 да 18 гадзін.

Арганізатары мяркуюць, што ў мітынгу возьмуць удзел каля 200 чалавек: сяброў Беларускага незалежнага прафсаюзу, Свабоднага прафсаюзу беларускага, Свабоднага прафсаюзу металістаў і Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя