Апазіцыя заклікае на шэсце 10 кастрычніка



На шэсце ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа ў Менску заклікаюць лідары апазіцыі. Збор прызначаны на суботу 10 кастрычніка  а 17-й гадзіне каля Ратушы. Апошні мітынг апазіцыі 4 кастрычніка сабраў каля 500 чалавек. «Памалу трэба здымаць з людзей страх,» – гаворыць былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

– Менавіта гэта мы павінны рабіць. А там ужо колькі людзей прыйдзе… Ёсць пазітыўная тэндэнцыя. Але не такая ўжо і хуткая гэта справа. Усё ж тое, што запалохвалі столькі гадоў, гэты страх трэба з людзей здымаць.

Лідары апазіцыі  заклікаюць браць з сабой на шэсце сцягі і нацыянальную сімволіку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belprauda.org