Лідскім уладам прапанавана аднавіць гарадскую ратушу
425 гадоў мінае сёлета з часу надання гораду Лідзе Магдэбурскага права. У Лідскім раёне адбыўся круглы стол з гэтай нагоды.
Макет лідскай ратушы.
Краязнаўцы з розных куткоў рэгіёну сабраліся, каб падзяліцца матэрыяламі і дакладамі, у тым ліку пра самакіраванне ў Лідзе тых часоў. У час краязнаўчай сустрэчы галоўны рэдактар часопіса “Лідскі летапісец” – Станіслаў Суднік прэзентаваў макет лідскай ратушы:
– Круглы стол даручыў мне звярнуцца ў лідскія органы ўлады з прапановай аднавіць лідскую ратушу. Па якому праекту, на якім месцы – гэта ўжо іншая справа, але асноўнае пытанне – каб лідскія ўлады прынялі рашэннне на аднаўленне гэтага важнага і знакавага для горада аб’екта.
Тым часам, грамадскія актывісты Лідчыны ў супрацоўніцтве з Лідскім раённым выканкамам размясцілі ў цэнтры горада інфармацыйныя білборды з віншаваннем жыхароў Ліды з угодкамі надання гораду Магдэбурскага права.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.