На ровары ў Будапешт



Гарадзенскі вандроўнік-раварыст Ігар Лапеха вярнуўся з велападарожжа ў Будапешт. Ад Закапанэ ў Польшчы ён пераадолеў 480 кіламетраў за 4 дні. Для такой вандроўкі неабходна адпаведная фізічная падрыхтоўка, кажа Ігар Лапеха і раіць загадзя добра прадумаць маршрут будучага падарожжа.

– Трэба планаваць, пралічваць, абдумваць маршрут. Гэта досыць цяжка – у мяне два дні пайшло на прадумванне маршрута. Дзень пайшоў на пралічванне цягнікоў – якія цягнікі ідуць да Закапанэ, якія з Будапешта ідуць назад, замаўленне гатэлю – гэта, канешне, праца. Праца, якую вы можаце альбо даверць турфірме, альбо самім гэтым заняцца.

Славакія, Вугоршчына – гэта краіны, якія праехаў вандроўнік з Гародні. На вандроварку ён выдаткаваў 300 Еўра.

Беларускае Радыё Рацыя