Украіна атрымае ваенную дапамогу ад ЗША
Сенат ЗША ухваліў ваенную дапамогу Украіне на 300 мільёнаў даляраў.
Верхняя палата кангрэса ЗША прыняла законапраект аб выдатках на абарону на 2016 год, паведаміў пасол Украіны ў ЗША, Валерый Чалы.
50 мільёнаў даляраў з названай сумы можна выкарыстаць на прадстаўленне Украіне абарончых узбраенняў. У прыватнасці, Кіеву могуць перадаць беспілотнікі, сродкі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы.
Частка сродкаў можа быць накіравана на навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.