У Беластоку праходзіць літфестываль „Zebrane”



У сталіцы Падляшша праходзіць літаратурны фестываль „Zebrane”. Да суботы ў клубе „Zmiana Klimatu” пройдуць прэзентацыі кніг ды аўтарскія сустрэчы з папулярнымі пісменнікамі.

festiwal-literacki-zebrane-6-fabryka-bestsellerow-bialystok-2015-09-26-530x530

Першымі з іх былі Марцін Концкі з кантраверсійнай кнігай „Białystok” ды Ганна Камінска з незвычайнай біяграфіяй Сімоны Косак:

– Няма такіх жанчын, якія такім чынам жывуць, не баяцца нічога. Я лічу, што трэба захоўваць памяць пра такіх людзей, таму напісала гэтую кнігу.

Літаратурны фестываль „Zebrane” працягнецца ў Беластоку да дзясятага кастрычніка. Уваход на ўсе аўтарскія сустрэчы – свабодны.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя