ААН: Колькасць загінулых на ўсходзе Украіны дасягнула 2086 чалавек



За два апошнія тыдні колькасць загінулых у ходзе ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны вырасла ўдвая і дасягнула 2086 чалавек, — паведамляе прэсавая служба Рады па правах чалавека ААН.

На 26 ліпеня колькасць улічаных ААН загінулых складала 1129 чалавек.

«Гэта наўпрост кажа пра ўзмацненне канфлікту», — пракаментавала новыя дадзеныя прэсавая сакратарка Рады Сесіль Пуі. Пачынаючы з сярэдзіны красавіка, у Данецкай і Луганскай абласцях у сярэднім гіне каля 60 чалавек. Больш за 5 тысяч чалавек былі параненыя за чатыры месяцы баёў.