„Беларуская вечарына” ў Белавежы
У школьна-дашкольным комплексе адбыліся выступы музычных калектываў. Можна было таксама пабачыць спектакль «Дзеці і бежанства» ў выкананні акцёраў тэатральнага калектыва «Антракт».
Кажа мастацкі кіраўнік калектыва Альжбета Фіёнік:
– Дзеці, вядома, інакш успрымаюць бежанства. Яны збіраліся ў дарогу, як на экскурсію, дзе можна шмат цікавага пабачыць. Яны не бачылі тых жахаў. Пажыўшы некалькі гадоў у добрых умовах, хвалілі, як іх прымалі. Пачаліся жахі рэвалюцыі. Многія з іх не вярнуліся. І мы пра гэта таксама гаворым.
На «Беларускай вечарыне» выступілі «Сунічкі», што дзейнічаюць пры школьна-дашкольным комплексе ў Белавежы, ды «Жэмэрва» са Студзіводаў.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара