Нобелеўскую прэмію міру атрымаў круглы стол Туніса
Арганізацыя «Туніскі Нацыянальны дыялог» атрымала Нобелеўскую прэмію міру за яго «вырашальны ўклад у будычыню плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе ў выніку Язмінавай рэвалюцыі 2011 года».
«Туніскі Нацыянальны дыялог» — гэта свайго роду круглы стол, які адыграў важную ролю ў працэсе пераходу Туніса да стабільнага развіцця. Яго ўтварыла чацвёрка асноўных структур грамадзянскай супольнасці Туніса. Гэта незалежныя прафсаюзы краіны, канфедэрацыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў, аб’яднанне праваабаронцаў і калегія адвакатаў краіны, паведамляе “Наша ніва”.
У адрозненне ад Лівіі, Туніс пасля рэвалюцыі не пагрузіўся ў хаос. У адрозненне ад Егіпта, контррэвалюцыя там не перамагла. Туніскі дыктатар быў скінуты ў 2011 годзе. Прыклад Туніса натхніў на паўстанне Егіпет, Лівію, Бахрэйн і Сірыю. Аднак паспяховай была толькі туніская рэвалюцыя.
Фота interfax.ru