ЕЗ часова можа прыпыніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі



belarus_es_flag_integraciyaЕўрапейскі звяз можа на чатыры месяцы прыпыніць дзеянне абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі. Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, такое рашэнне можа быць прынятае ўжо 12 кастрычніка. Па словах дыпламата, міністры замежных спраў ЕЗ могуць прыняць рашэнне па санкцыях у панядзелак, 12 кастрычніка, завяршыўшы, такім чынам, трохтыднёвыя кансультацыі пра тое, якім чынам Еўразвяз можа адказаць на рашэнне беларускіх уладаў аб вызваленні ў жніўні шасцярых палітвязняў і прадастаўленні пляцоўкі для мірных перамоваў па Украіне.

«У залежнасці ад паводзінаў Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў рашэнне аб прыпыненні санкцый на чатыры месяцы фармальна можа быць ухвалена ў панядзелак», – сказаў Reuters высокапастаўлены дыпламат. Паводле яго слоў, дзеянне абмежавальных фінансавых і візавых мер у дачыненні да каля 140 фізічных асоб, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, будзе прыпынена з канца кастрычніка гэтага года па канец лютага 2016-га.

Паводле Reuters