Маніпуляцыі з выбарчымі бюлетэнямі выявілі ў Менску



У Менску назіральнік кампаніі “Права выбару 2015” выявіў факт маніпуляцый з колькасцю выбаршчыкаў на выбарчым участку. Гаворыць прадстаўнік Менскай гарадской камісіі Зміцер Каспяровіч:

– Колькасць выдадзеных бюлетэняў, якая запісана ў пратаколе, адрозніваецца ад колькасці, якія паставілі свае подпісы ў атрыманні гэтых бюлетэняў. У пратаколе пішацца лічба, што нібыта людзей прыйшло ў два-два з паловай разы больш. Пра што напісаў у Менскую гарадскую камісію: “Прашу лічыць выбары на гэтым участку несапраўднымі”.  

Зміцер Каспяровіч адзначыў, што такая тэндэнцыя захоўваецца паўсюль, дзе няма незалежнага назірання. Назіральнікі працягваюць паведамляць пра шматлікія парушэнні цягам датэрміновага галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск