Расея гатовая адгрузіць корпус рэактара для Беларускай АЭС



14 кастрычніка расейскі „Атоммаш” плануе адгрузіць корпус рэактара для першага энэргаблока Беларускай АЭС.

У канцы верасня паспяхова завершаныя гідраўлічныя выпрабаванні рэактара, цяпер яго рыхтуюць да адгрузкі, паведамляе БелТА.

Беларуская АЭС — праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца

9 кастрычніка падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам гендырэктар расейскай карпарацыі па атамнай энергіі „Росатом” Сяргей Кірыенка заявіў, што „аналагаў гэтай станцыі няма пакуль у свеце, яна самая сучасная, самая бяспечная”.

Лукашэнка адзначыў: „Спецыялісты, якіх мы прыцягнулі не толькі з Беларусі, з усяго свету, робяць адно заключэнне, што нідзе так не будавалася станцыя, як у нас”.