Дзіцячая энцыклапедыя ад Сержа Мінскевіча



Беларускі пісьменнік, вядомы перадусім як перакладчык паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды”, Серж Мінскевіч неўзабаве парадуе дзяцей новай дзіцячай кнігай. Яна будзе называцца “Вялікія прыгоды Какоса Маракоса”.

Гэтая казка-паэма была напісана і выдадзена яшчэ ў 2006 годзе, але сёлета Мінскевіч яе сур’ёзна пашырыў і нават зрабіў у выглядзе дзіцячай энцыклапедыі пра марскіх жывёл.

Кажа Серж Мінскевіч:

– Працяг „Какоса Маракоса” будзе, вось ужо рыхтуецца такая вялікая кніжка – дзіцячая энцыклапедыя пра марскіх жывёл, там будзе працяг паэмы, гэта казка-паэма. Гэта будзе ўжо такая вялікая паэма, пашыраная, у канцы будуць энцыклапедычныя артыкулы пра жывёл, напісаныя дзіцячай мовай.

Летась у выдавецве “Мастацкая літаратура” выйшла яшчэ адна дзіцячая кніга Сержа Мінскевіча «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя