„Прэзідэнцкія выбары” ў Беларусі (абнаўляецца)
У Беларусі сёння галоўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. На галоўны пост прэтэндуюць чатыры кандыдаты. Выбарчыя ўчасткі працуюць ад 8 раніцы і будуць працаваць да 8 вечара.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама на 14.00, на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала ўжо 65% выбаршчыкаў.
„Выбары” на Берасцейшчыне
Галасаванне ў Менску
Галасаванне ў Гомелі
„Выбары” на Віцебшчыне
Галасаванне на Гарадзеншчыне
Паводле ЦВК, больш за траціну выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Паводле дадзеных на 20 гадзін 10 кастрычніка, датэрмінова прагаласавала крыху больш за 36%. Гэты паказчык значна вышэйшы, чым падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У 2010 годзе датэрмінова прагаласавала крыху больш за 23%.
Права прагаласаваць датэрмінова тэарэтычна разлічана на выбарцаў, якія не маюць магчымасці прагаласаваць у дзень выбараў.
Праваабаронцы ўжо зафіксавалі завышэнне дадзеных яўкі з боку выбарчых камісіяў, шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў галасаванні і ўмяшанне ў працу камісіяў.
За правядзеннем прэзідэнцкай кампаніі ў рэспубліцы сочаць звыш 900 міжнародных назіральнікаў. Папярэднія вынікі выбараў павінны абвесціць у ноч з нядзелі на панядзелак.
Беларускае Радыё Рацыя