БТ: На мяжы затрымалі 200 украінцаў са зброяй



«Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну каля двухсот грамадзян Украіны, некаторыя з якіх везлі з сабой камуфляваную вайсковую форму, біты, дубінкі і траўматычную зброю», — паведаміў у суботу тэлеканал „Беларусь-1„.

У сюжэце паведамлялася, што беларускія памежнікі не прапусцілі з Украіны каля двухсот грамадзян гэтай краіны, якія не маглі растлумачыць мэты свайго прыезду і называлі выдуманых людзей у якасці асоб, якія іх запрасілі.

Паводле „інфармацыі” тэлеканала, некалькі з непрапушчаных асобаў знаходзіліся ў міжнародным вышуку як удзельнікі незаконных ваенных фарміраванняў, сцвярджае тэлеканал.

У 2006 годзе старшыня КДБ палохаў беларусаў «дохлымі пацукамі ў водаправодзе». У 2010 годзе ў гаражы ў Малінаўцы «знайшлі арматуру», але гаспадар гаража дагэтуль ходзіць сабе на свабодзе. Выглядае, што напярэдадні выбараў агучана страшылка-2015, піша „Наша Ніва„.