Прагаласаваў – атрымай „паўтарачку” піва і кісель!
На выбарчым участку № 16, што на тэрыторыі школы № 108 у Партызанскім раёне Менска, кожнаму, хто галасуе, даюць купон. У буфеце гэты купон можна памяняць на пакет, у якім будзе паўтаралітровая бутэлька піва «Крыніца», газаваны напой, і пакуначкі з распушчальнай кашай і кісялём. Пра гэта паведаміў карэспандэнтам „Нашай нівы” незалежны назіральнік Антось Жыўко і пацвердзілі самі ўдзельнікі выбараў.
Але як толькі карэспандэнты „Нашай Нівы” зарэгістраваліся на ўчастку, камісія купоны схавала. Аднак журналісты паспелі зняць працэдуру на фота і відэа.
Так выглядае «камплект».
Камплект аддаюць выбаршчыку ўзамен за купон.