ЦВК падазрае ў змове назіральнікаў з мэтай правакацыі
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына падазрае шэраг нацыянальных назіральнікаў у змове з мэтай правакацый падчас выбараў прэзідэнта ў нядзелю, паведамляе РИА „Новости”.
„Існуе пэўная змова. Яна адчуваецца ў аднолькавых дзеяннях (нацыянальных назіральнікаў) на шэрагу участкаў, асабліва ў Мінску, ёсць яны і ў Магілёве”, – сказала Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў нядзелю.
Паводле яе слоў, у Магілёве група назіральнікаў падала заяву ў суд, у якім гаворыцца „аб неадпаведнасці колькасці грамадзян, адзначаных (участковымі камісіямі) як прагаласавалых, дадзеным, якія палічылі самі назіральнікі”.
Ярмошына адзначыла, што такія заявы не падведамасныя суду. „Гэта правакацыя, каб інфармацыйна загаварылі пра гэта … Гэтыя дзеянні відавочна кімсьці каардынуюцца”, – лічыць Ярмошына.