Рэпер Вожык выпусціў песню „Абіраем Лукашэнку”



Рэпер Вожык прэзентаваў свой новы твор пра набалелае – песню „Абіраем Лукашэнку”.

z_38e6cc2f

„Назва трэку гучыць як агітацыя ў дзень цішыні, але насамрэч усё трошкі складаней”, – кажа рэпер.

„Гэтая песня – адлюстраванне таго, як я адчуваю сёлетнія выбары. Менавіта з такім настроем я пражыў гэтыя перадвыбарчыя месяцы. Таму ў гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою”, – зазначае Вожык.

– Мне падаецца, што Вожыку ў сваёй песні ўдалося сказаць тое, пра што маўчаць апазіцыйныя палітыкі і СМІ, – кажа прадусар рэпера Мікіта Броўка. – Мы вінавацім ва ўсім „крывавы рэжым”, а насамрэч вінаватыя мы самі. Гэта мы кожныя пяць год выбіраем Лукашэнку. Выбіраем не на выбарах, а сваёй абыякавасцю да ўсяго, што робіцца ў краіне. Бяздзеянне і апатыя большасці ёсць тыя самыя віртуальныя галасы за тое, каб у краіне нічога не мянялася, – рэзюмуе Мікіта.

[soundcloud url=”https://api.soundcloud.com/tracks/227893836″ params=”auto_play=true&color=ff5500″ width=”100%” height=”166″ iframe=”true” /]

Спампаваць песню (mp3, 320 kbps)

artsiadziba.by