У цэнтры Менска прайшла акцыя пратэсту
Лідараў апазіцыі на мерапрыемстве не было. Па заканчэнні акцыі міліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў і склала пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях, паведамляе dw.com.
* * *
На акцыю пратэсту ў цэнтр Менска выйшла некалькі соцень чалавек.
[Not a valid template]
(Фота tut.by, nn.by, svaboda.org)
“Мы не можам маўчаць”, – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі”.
На плошчы знаходзіцца карэспандэнт нашага радыё – Алесь Вайтовіч:
– Зараз знаходжуся ў цэнтры Кастрычніцкай плошчы, тут напэўна каля 200 чалавек, з якіх напэўна чалавек 40 у цывільным супрацоўнікаў у цывільным. З такіх вядомых асобаў: актывіст Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў. Нічога не адбываецца, усе спакойна стаяць, назіраюць, лозунгаў нейкіх не выкрыкваюць, то бок усё спакойна. Адно, што паступіла інфармацыя, не ведаю наколькі правераная пра тое, што на падыходах да Кастрычніцай арыштавалі некалькіх анархістаў, якія рыхтавалі перформанс. Толькі што знаёмы сказаў пра гэта, на колькі гэта праўдзівая інфармацыя не ведаю.
Зазначым, што лідары апазіцыі і кандыдатка Таццяна Караткевіч на Плошчу выходзіць – не заклікалі.
Беларускае Радыё Рацыя