Берасцейшчына пашырае сетку экалагічных сцяжынак



Абсталяванне і ўпарадкаванне роварнай сцяжынкі працягласцю амаль 80 кіламетраў уздоўж біясфернага рэзервату “Прыбужскае Палессе” выканалі берасцейскія працаўнікі заказніка. Акрамя таго, у межах праграмы транспамежнай супрацы распрацаваная суправаджальная мапа “Зялёны серпантын”. Кажа адзін з распрацоўшчыкаў маршруту Зміцер Пылыпіў:

– З’явілася магчымасць стварыць 4 стэнды, якія апісваюць маршруты: тры роварныя і адзін водны. І 40 указальнікаў. Такім чынам, маем 3 маршруты. Адзін вялікі, з серпантынам і два цыклічныя.

Як распавёў Зміцер Пылыпіў, у межах праекта таксама адбыліся адукацыйныя візіты ў Польшчу ды Украіну, дзе прадстаўнікі ўстановаў змаглі абмяняцца досведам працы ў маркіроўцы экалагічных маршрутаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота tripmondo.com