Беларуская валейбалістка распавяла пра сваяцтва з Каліноўскім



Ганна Каліноўская, лідар нацыянальнай жаночай зборнай па валейболе, заявіла пра сваяцтва з лідарам паўстання 1863 года.

„Я цікавілася гэтым пытаннем і даведалася, што Каліноўскія пасля паўстання 1863 года былі сасланыя ў Гомельскую вобласць. Адтуль пайшлі дзве лініі. Мая, адразу скажу, і, якая далейшая, але яна таксама мела дачыненне да Кастуся Каліноўскага”, – распавяла спартсменка „Прессболу”.

Па словах Каліноўскай, у ёй таксама шмат бунтарства.

„Я ўпартая і не люблю здавацца. Магу доўга маўчаць, але калі цярпенне падыдзе да канца, выбухну і ўсім мала не падасца”, – дадала яна.