Гарадзенцы ўсё часцей набываюць кватэры ў мікрараёне Альшанка



На другасным рынку нерухомасці Гародні ўсё большым попытам карыстаюцца кватэры ў гэтым новым раёне.

[Not a valid template]

 

Жыхароў горада прываблівае новая планіроўка і сучасныя стандарты забудовы. Расказвае намеснік дырэктара аднаго з агенцтваў нерухомасці Андрэй Борка:

– У апошні час попытам карыстаюцца, ужо на другасным рынку, новабудоўля ў мікрараёне Альшанка, у новым мікрараёне. Чалавек, маючы на руках 50-52 тысячы, ён купляе новую кватэру, там дзе большая плошча кухні. Увогуле зусім іншыя стандарты, чым гэта ў кватэрах, якія будаваліся 30-40 гадоў таму. Таму, тая перспектыва, якая сёння асвятляецца гарадскімі ўладамі на конт будучага развіцця гэтага раёна, дзе працуе ўжо дзіцячы садок, будзе працаваць з верасня школа, яна прываблівае людзей у гэты мікрараён.

Гарадскія ўлады ў бліжэйшы час плануюць значна палепшыць інфраструктуру новага мікрараёну.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава