Ці будзе роварная сцежка ад Белавежскай пушчы да Аўгустоўскага канала?
На новы перыяд фінансвавання еўрапейскіх праектаў у межах транспамежнай супрацы беларускі бок выносіць шэраг прапапаноў у турыстычнай інфраструктуры. Найбольш ёмісты праект – будаўніцтва роварнай дарожкі, якая злучыць Белавежскую пушчу з Аўгустоўскім каналам. Працягласць маршрута складае каля 300 кіламетраў, але ад амбітных мэтаў не варта адмаўляцца, лічыць намеснік старшыні Рэспубліканскага турыстычна-спартовага саюзу Сяргей Каляда:
– У Белавежскай пушчы селі на ровар, з’ездзілі туды і вярнуліся праз “Рудаўку-Лясную”. Гэта прыгожы маршрут. Вядома, не аднадзённы, а на некалькі дзён. Але гэты маршрут будзе прывабным для еўрапейцаў. З’явіцца інфраструктура, можна будзе пабачыць два вялікія рэгіёны: Гарадзенскую пушчу з Аўгустоўскім каналам і Белавежскую пушчу. Плюс можна будзе пабачыць месцы, цікавыя перадусім польскаму насельніцтву.
Яшчэ адна сур’ёзная прапанова для Еўразвязу з боку беларускіх партнёраў – будаўніцтва транспамежнага комплексу для правядзення кірмашоў і выстаў на месцы старога аэравакзала. Гэты будынак некалькі разоў выстаўляўся на аўкцыён, але жадаючых яго набыць пакуль не знайшлося.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота colady.ru