За мяжой Лукашэнка набраў 77,2%, Караткевіч — 14,7%



Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына агучыла вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах на выбарчых участках на мяжой, паведамляе Еўрарадыё.

Ярмошына: “За Гайдукевіча прагаласавалі 157 чалавек, або 1,62%, за Караткевіч — 1431 чалавек, або 14,73%, за Лукашэнку — 7509 чалавек, альбо 77,29%, за Улаховіча — 91 чалавек, а гэта менш аднаго адсотка — 0,94%”.

Паводле Цэнтрвыбаркама агулам на сёння Аляксандр Лукашэнка атрымаў 83,49% галасоў выбаршчыкаў, Таццяна Караткевіч — 4,42%, Сяргей Гайдукевіч — 3,32%, Мікалай Улаховіч — 1,67%, за кандыдата “супраць усіх” — 6,4%.

Па звестках Цэнтрвыбаркама, за мяжой пражывае 11 545 беларусаў, але прагаласавала толькі 9715, з іх датэрмінова — 2834, або 29,17%.