Невыязныя з Расеі і Беларусі не змогуць трапіць у трэція краіны



Палата прадстаўнікоў ратыфікавала два пагадненні паміж Беларуссю і Расеяй, якія тычацца ўзаемнага парадку ўезду і выезду на тэрыторыі абедзвюх краінаў. Згодна з дакументамі, якія былі падпісаныя ўрадамі яшчэ ў сакавіку бягучага году, асобы з абедзьвюх краінаў, якія маюць абмежаванні на выезд, не могуць выехаць праз Расею і Беларусь у нейкую трэцюю краіну. Калі раней хтосьці меў часовае абмежаванне на выезд з Беларусі, а яму трэба было трапіць, напрыклад, у Стакгольм ці Брусель, то гэты чалавек ехаў з Беларусі на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі і ўжо адтуль накіроўваўся ў трэцюю краіну.

Цяпер такога не будзе, бо будзе ўведзены агульны банк дадзеных грамадзянаў абедзьвюх краінаў, якія маюць абмежаванні на выезд і ўезд на тэрыторыі Расеі і Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя