Гарадзенскі сябра БАЖ працягвае змаганне за прафесію



Гарадзенскі журналіст Вітаўт Парфёненка падаў скаргу у камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Да гэтага прадстаўнікі Беларускага МЗС сем разоў адмаўлялі журналіcту ў акрэдытацыі, як журналісту Беларускага Радыё Рацыя. Ён звяртаўся ў суды розных інстанцый, каб атрымаць права на прафесію. Скарга журналіста складае некалькі дзесяткаў старонак:

— Гэта такі маральны чын дзеля таго, каб прымусіць улады лічыцца са мной, як з грамадзянінам Беларусі, які мае пэўныя правы: у тым ліку і права на ўтрыманне, распаўсюд, захаванне і перадачу інфармацыі ды прымусіць МЗС паважаць міжнародныя законы, якія падпісала Беларусь задоўга да таго, як чыноўнікі цяперашняга МЗС пачалі працаваць на сваіх пасадах.

У складанні скаргі журналісту дапамагалі прадстаўнікі юрыдычнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня