Нарвегія хоча адправіць у Расею частку сірыйскіх імігрантаў
Каля 1,2 тыс. уцекачоў трапілі ў Нарвегію праз расейска-нарвежскую мяжу. Для параўнання, за ўвесь мінулы год на такі крок наважыліся менш за дваццаць асобаў.
Нарвегія будзе высылаць сірыйскіх імігрантаў, якія хочуць перайсці мяжу на поўначы, назад, у Расею, — абвясціў 14 кастрычніка міністр юстыцыі Нарвегіі. Хоць шлях праз Расею нашмат даўжэйшы, але значна больш бяспечны, чым праз Міжземнае мора. Нарвегія кажа: стоп. З наступнага тыдня трапіць у Нарвегію наземным шляхам стане не так проста. Улады Нарвегіі будуць вяртаць назад сірыйцаў, якія нейкі час жылі на тэрыторыі Расеі.
«Некаторыя людзі, якія трапляюць у Нарвегію праз памежны пераход у Сторскок жылі нейкі час у Расеі і маюць там від на жыхарства. Такім чынам, яны не ўцякаюць ад вайны ды голаду, — сказаў міністр справядлівасці Андэрс Анундсэн у інтэрв’ю тэлеканалу NRK. У іх ёсць бяспечнае месца жыхарства.
«У нас ёсць дамова з Расеяй наконт мажлівасці адпраўкі з мяжы і мы павінны ёй карыстацца», — дадаў ён.
Паводле Reuters, гэтая справа была ўзгоднена з міністрам замежных справаў Расеі, Сяргеем Лаўровым.
Беларускае Радыё Рацыя
Паводле TVN24
Фота: PAP/EPA/Kay Nietfeld