Дадатковыя цягнікі да Грабаркі



5889819 жніўня Праваслаўная царква будзе адзначаць свята Прэабражэння Гасподняга. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць на святой Гары Грабарцы, што пад Сямятычамі. Для вернікаў, якія збіраюцца на святкаванні, рэгіянальная чыгунка падрыхтавала шэсць дадатковых цягнікоў Regio. Кажа Альжбета Залуская з Беластоцкага аддзялення Рэгіянальнага перавозніка:

Гэта прамыя цягнікі з Гайнаўкі праз Чарэмху да Сямятычаў, а таксама з Беластока да Гайнаўкі. І ў другі бок адпаведна. Дзякуючы гэтым спалучэнням вернікі змогуць даехаць да Беластока з перасадкай у Чарэмсе. Дадатковым спалучэннем ёсць цягнік interREGIO “Белавежа”, які нармальна ездзіць па пятніцах і нядзелях. Таксама транспартная суполка “Рэгіянальныя перавозкі” дала на 18 і 19 жніўня дадатковыя цягнікі з затрыманнем на станцыі “Сычы”.

Традыцыя паломніцтва на святую Гару Грабарку пачынаецца з 1710 года. Кожны год на гару Крыжоў прыбывае некалькі дзясяткаў тысяч вернікаў. Больш падрабязнасцяў на тэму дадатковых цягнікоў, якія будуць ездзіць у напрамку Грабаркі 18 і 19 жніўня, знойдзем на сайце Рэгіянальнай чыгункі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystokonline.pl