ЦВК абнавіў дадзеныя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
У чацвер, 15 кастрычніка, Цэнтрвыбаркам Беларусі абнавіў папярэднія дадзеныя аб выніках прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ЦВК, яўка выбаршчыкаў па краіне склала 87,22% (раней называлася лічба 86,75%). Аляксандру Лукашэнку аддадзена 83,47% галасоў (замест 83,49%), Сяргею Гайдукевічу – 3,3% (замест 3,32%), Таццяне Караткевіч – 4,44% (замест 4,42%), Мікалай Улаховіч – 1 , 67% (вынік не змяніўся).
Канчатковыя вынікі выбарчай кампаніі Цэнтрвыбаркам падвядзе на сваім пасяджэнні 16 кастрычніка, тады ж будзе разгледжана скарга Таццяны Караткевіч на вынікі выбараў па ўсёй Беларусі, піша БелаПАН.