У Беластоку прайшоў беларускамоўны малебен
У царкве Святога Юрыя ў Беластоку прайшоў беларускамоўны малебен за вучняў, якія вывучаюць беларускую мову ў беластоцкіх школах, а таксама за іх бацькоў ды настаўнікаў:
Альжбета Рудкоўская з гімназіі №7 у Беластоку:
– Гэта дадатковы абавязак, але думаю, што вельмі прыемны. Як і вучні гімназіі мы адчуваем сябе як сям’я.
Старшыня аб’яднання “АББА” Кася Паўлоўская:
– Мы не рэлігійная арганізацыя, але думаю, што гэта таксама важна, каб не забываць пра веру, пра рэлігію, пра малітву. Для нас царква найбліжэй.
Івона Сідарук:
– Хто веруючы, то за ўсё трэба маліцца і дзякаваць Богу.
Барбара Пякарская:
– Вялікае дзякуй бацюшку Місеюку, бо не толькі малебен на беларускай мове, але таксама і хор спявае. Так што за гэтыя гады супрацоўніцтва фактычна склалася нешта такое цёплае і прыемнае. Мы любім сюды прыходзіць.
Ініцыятарам супольнай малітвы па-беларуску ў пачатку і канцы навучальнага года, з’яўляецца аб’яднанне “АББА”.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя